БЕЛ Ł РУС

Пад Бабруйскам 12-гадовыя школьніцы падпалілі чарот, а потым тушылі яго кока-колай

10.03.2025 / 13:30

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся 9 сакавіка ў аграгарадку Гарбацэвічы, паведамляе МНС.

Фота: МНС

Трое 12-гадовых падлеткаў гулялі ўздоўж дарогі. Адна з дзяўчынак вырашыла падпаліць чарот.

Агонь імгненна перакінуўся на сухую траву і пачаў хутка распаўсюджвацца па полі.

Напалоханыя дзеці спрабавалі тушыць полымя: Здымалі курткі і збівалі агонь, выкарыстоўвалі нават кока-колу.

На дапамогу прыбег бацька адной з дзяўчынак.

Агульнымі намаганнямі ім удалося затрымаць распаўсюджванне полымя да прыбыцця ратавальнікаў МНС.

Падлеткі не пацярпелі.

Сапсавана толькі вопратка, якой яны тушылі агонь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула