БЕЛ Ł РУС

Што з маёмасці ёсць у прэм'ера Турчына?

10.03.2025 / 15:8

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын перабраўся ў сталіцу ў 2010 годзе.

Турчын мае кватэру на Нёманскай, 46. Фота: «Яндэкс Карты»

Згодна з базай «Белпола», па стане на 2021 год Турчын валодаў трохпакаёвай кватэрай у Мінску на вуліцы Нёманскай, у мікрараёне Каменная горка. Плошча — 75 квадратных метраў.

Кватэра зарэгістравана з 2011 года. У той час Турчын быў старшынёй камітэта па эканоміцы Мінскага аблвыканкама.

У дамах непадалёк падобныя трохпакаёвыя кватэры, выстаўленыя на продаж, каштуюць цяпер ад 95 тысяч даляраў.

Атрымаўшы новую пасаду, Турчын можа па статусе прэтэндаваць і на службовы катэдж на тэрыторыі рэзідэнцыі «Дразды». Гаворка не пра тыя ўчасткі, якія топ-чыноўнікам выдзяляюцца пад будаўніцтва ўласных дамоў, а менавіта пра часовае жыллё.

Чытайце таксама: Пяць фактаў пра новага прэм'ера Турчына — любіць баскетбол, працуе з 14 гадоў

Чытайце таксама:

Лукашэнка — Турчыну: У вас ёсць прэзідэнцкія схільнасці

«Разумны чалавек, і гэта максімум». Што кажуць пра Аляксандра Турчына, новага прэм’ера

Каментары да артыкула