У Салігорску п'янага кіроўцу затрымлівалі са стралянінай
10.03.2025 / 16:28
Прыкладна а другой гадзіне ночы супрацоўнікі Салігорскай ДАІ ўбачылі на дарозе Opel, які ехаў з выключанымі фарамі. Замест таго каб спыніцца па патрабаванні інспектараў, кіроўца націснуў на газ.
Скрыншот з відэа
Супрацоўнікі ДАІ сталі страляць па колах. Opel пачаў віхляць па дарозе, а затым заехаў у насып каля плота.
За рулём быў 19-гадовы жыхар Салігорска, які пры затрыманні быў агрэсіўны. На яго надзелі кайданкі. У крыві парушальніка выявілі 0,64 праміле алкаголю. Пасведчання кіроўцы ён ніколі не атрымліваў.
Інспектары склалі на парушальніка шэсць адміністрацыйных пратаколаў.