БЕЛ Ł РУС

Пашкоджанне вадаправоднай сеткі на ўсходзе Мінска лакалізаванае

10.03.2025 / 18:31

Nashaniva.com

Пашкоджанне вадаправоднай сеткі ва ўсходніх мікрараёнах Мінска лакалізавана, ціск у вадаправоднай сеткі аднаўляецца, паведаміла УП «Мінскводаканал».

Скрыншот з відэа

«Аператыўнымі брыгадамі УП «Мінскводаканал» працягваюцца рэгламентныя работы, накіраваныя на ліквідацыю магчымых наступстваў, выкліканых пашкоджаннем вадаправоднай сеткі будаўнічай арганізацыяй», — паведаміла прэс-служба «Мінскводаканала».

Зніжэнне ціску ў мінскіх мікрараёнах Уручча, Копішча, Новая Баравая, пасёлак Азярышча адбылося 10 сакавіка ў 16:07. Паведамлялася, што прычынай аварыі стала пашкоджанне будаўнічай арганізацыяй вадаправоднай сеткі Д 500 мм. На некаторых вуліцах Мінска былі бачныя патокі вады.

За апошнія два тыдні ў Беларусі гэта як мінімум сёмая буйная аварыя на сетках электра– і водазабеспячэння, падлічыла выданне «Позірк» на падставе аналізу паведамленняў СМІ і дзяржаўных структур.

5 сакавіка прэс-служба Мінскага гарвыканкама паведамляла пра чарговае парушэнне працы камунальных сетак жыццезабеспячэння. Адзначалася, што з прычыны адключэння электраэнергіі ў мінскіх кабельных сетках з-за «зніжэння ціску на вадаправоднай сеткі» перабоі з водазабеспячэннем адчулі на сабе жыхары вуліц Мірашнічэнкі, Сядых, Лагойскі тракт, Гамарніка, Каліноўскага, Цікоцкага, Карбышава.

Раніцай 4 сакавіка частка Жодзіна засталася без электразабеспячэння з-за пашкоджання кабельнай лініі 10 кВ на Беларускім аўтамабільным заводзе.

У Мазыры 27-28 лютага з-за падзення дрона была пашкоджаная адна з высакавольтных ліній мясцовай ЦЭЦ, што прывяло да адключэння цеплазабеспячэння.

Раніцай 25 лютага з-за абрыву провада на паветранай лініі электраперадачы 110 кВ парушалася энергазабеспячэнне ў Першамайскім і Савецкім раёнах Мінска.

24 лютага «ў выніку тэхналагічнага парушэння ў працы абсталявання» на падстанцыі «Кобрын — Заходняя» (110 кВ)» часова адсутнічала электразабеспячэнне часткі спажыўцоў раённага цэнтра».

Ноччу 19 лютага ў Асіповічах (Магілёўская вобласць) адбылася аварыя, у выніку якой без водазабеспячэння засталося 16 тыс. спажыўцоў і 78 аб'ектаў эканомікі горада.

Чытайце таксама:

Ва Уруччы і Новай Баровай знікла вада. На вуліцы патоп

З-за адключэння электраэнергіі ў Мінску было парушана водазабеспячэнне некалькіх вуліц. Гэта ўжо не першы раз

У Мінску з-за адсутнасці напружання быў спынены рух некаторых трамваяў і тралейбусаў

Падачу вады ў Асіповічах пасля начной аварыі аднавілі

Каментары да артыкула