Адказнасць за кібератаку на X узяла прапалестынская хакерская суполка
11.03.2025 / 0:23
Адказнасць за сёняшнюю DDoS-атаку на сацсетку Ілана Маска X узяла на сябе прапалестынская хакерская суполка Dark Storm Team, піша Newsweek. Маск сцвярджае, што атака была «звязана з IP-адрасамі, якія паходзяць з Украіны».
Ілан Маск у эфіры Fox сказаў, што сённяшняя кібератака на сацыяльную сетку была «звязаная з IP-адрасамі, якія паходзяць з тэрыторыі Украіны». Па яго словах, канчатковых высноў пакуль няма.
Раней адказнасць за DDoS-атаку на сябе ўзяла прапалестынская суполка хакераў Dark Storm Team. Група ў першую чаргу накіравана на заходнія арганізацыі, уключаючы ЗША, Украіну, ААЭ і Ізраіль.
За апошні месяц Dark Storm Team паспяхова атакавала Міжнародны аэрапорт Лос-Анджэлеса, порт Хайфа ў Ізраілі і Міністэрства абароны ААЭ.
У сваёй заяве CPR падкрэсліла ролю групы ў дэстабілізацыі лічбавых платформаў, уключаючы нядаўнюю атаку на X, падкрэсліўшы неабходнасць узмацнення кібербяспекі платформаў сацыяльных сетак, якія жыццёва важныя для глабальнай камунікацыі.
10 сакавіка Маск заявіў пра маштабную кібератаку на Х. Згодна інфармацыі на сайце Downdetector, першыя збоі ў працы сацсеткі сёння пачаліся каля 11 раніцы, найбольшую колькасць праблем заўважылі каля 17 і 20 гадзіны па еўрапейскім часе.