БЕЛ Ł РУС

19-гадовы беларус дэбютаваў у Нацыянальнай хакейнай лізе

11.03.2025 / 7:57

Nashaniva.com

19-гадовы беларускі абаронца «Чыкага Блэк Хоўкс» Арцём Леўшуноў сёння ў матчы супраць «Каларада Эвэланш» дэбютаваў у Нацыянальнай хакейнай лізе (НХЛ). Арцём стаў 17-м беларусам, які згуляў у НХЛ з 1992 года.

Фота: Х.com/NHLBlackhawks)

Арцём гуляў у трэцім звяне, правёў на лёдзе 20:55 (1:15 у большасці, 0:02 у меншасці), нанёс 5 кідкоў (2 міма), зрабіў 2 блокі і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

Што праўда, «Чыкага» прайграла 0:3.

Арцём стаў 17-м беларусам у НХЛ з 1992 года, а таксама шостым беларусам, які згуляў у гэтым сезоне НХЛ.

У гэтым сезоне ў наймацнейшай лізе свету выступілі пяць беларусаў: брамнік Аляксей Коласаў («Філадэльфія»), абаронцы Уладзіслаў Калячонак («Пітсбург») і Ілля Салаўёў («Калгары»), а таксама форварды Аляксей Протас («Вашынгтон») і Ягор Шаранговіч («Калгары»).

Леўшуноў заключыў кантракт з «Чыкага» летам мінулага года, але з таго часу выступаў за фарм-клуб «Чыкага» ў Амерыканскай хакейнай лізе (другая па значнасці ў Канадзе і ЗША) — «Рокфард Айсхокс». Правёў за той клуб 22 гульні, закінуў пяць шайбаў і зрабіў 17 галявых перадачаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула