БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскай вобласці прадаюць машыну былога палітвязня

11.03.2025 / 18:6

Nashaniva.com

Праз пляцоўку «Белюрзабеспячэнне» у Гродзенскай вобласці прадаюць аўтамабіль. Гэта маёмасць Дзяніса Кірэшчанкі, заўважыў тэлеграм-канал «Право имеют».

Аўто Дзяніса Кірэшчанкі. Фота: e-auction.by

Улады прадаюць Renault Kangoo 1999 года выпуску. Аўтамабіль былога палітвязня знаходзіцца ў Навагрудку. Адзначаецца, што ён былы ва ўжыванні. Яго камплектнасць і працаздольнасць не правяралі.

Пачатковы кошт машыны — 6000 рублёў.

Дзяніса Кірычэнку затрымалі 8 жніўня 2020 года па артыкуле аб падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках у Наваградку і Карэлічах (частка 3 артыкула 293 КК).

Яму прысудзілі 1,5 года калоніі. Кірэшчанка адбываў пакаранне ў Наваполацкай калоніі № 1. 30 кастрычніка 2021 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы пакаранне, заўважае «Право имеют».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула