У Агінскім канале адбыўся масавы мор рыбы
11.03.2025 / 19:37
У Мінпрыроды расказалі пра гібель рыбы ў Агінскім канале каля вёскі Выганашчы Івацэвіцкага раёна. Мор выявілі работнікі Бярозаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
На гэты момант па наяўнай сітуацыі праводзіцца камісійнае разбіральніцтва з прыцягненнем усіх зацікаўленых службаў Івацэвіцкага раёна і лабараторыі ДУ «Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя».
Як паведамляе Брэсцкі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, па папярэдніх выніках прычынай гібелі рыбы стала перапампоўка праз помпавую станцыю вады з сельскагаспадарчых палёў у Агінскі канал.
Чытайце таксама:
З 1 сакавіка нельга лавіць шчупакоў
Гомельскія рыбакі злавілі ў Прыпяці гіганцкага сома ФОТА
64,3 кілаграма! На Прыпяці рыбак злавіў вялізнага сома ВІДЭА