БЕЛ Ł РУС

Канстытуцыйны суд Румыніі падтрымаў забарону на вылучэнне Джарджэску ў прэзідэнты

11.03.2025 / 21:18

Nashaniva.com

Канстытуцыйны суд Румыніі 11 сакавіка падтрымаў пастанову Цэнтральнага выбарчага бюро аб адхіленні кандыдатуры прарасійскага ультраправага кандыдата ў прэзідэнты Кэліна Джарджэску і адхіліў ягоную апеляцыю на гэтую пастанову.

Кэлін Джарджэску. Фота: AP Photo/Vadim Ghirda

Паводле паведамленняў румынскіх СМІ, у якасці кандыдата на замену, хутчэй за ўсё, будзе спешна вылучаны старшыня правапапулісцкай партыі Альянс за саюз румын Георге Сіміён.

Як паведамлялася раней, прадстаўнік Цэнтральнага выбарчага бюро заявіў, што кандыдатура Джарджэску прызнаная несапраўднай. У прыватнасці, бюро атрымала больш за 1000 скаргаў на палітыка, у асноўным звязаных з яго антыдэмакратычнымі і экстрэмісцкімі пазіцыямі.

Джарджэску ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе 2024 года. Ён перамагаў у першым туры з 22,94% галасоў. Але Канстытуцыйны суд адмяніў выбары. 4 снежня румынскія спецслужбы апублікавалі дакументы, у якіх было заяўлена, што на карысць кандыдата Кэліна Джарджэску маглі весці агітацыю 25 тысяч бот-акаўнтаў у тыктоку. Спецслужбы звязваюць гэтую агітацыю з Масквой. Менавіта яе ўмяшальніцтва, якое паўплывала на вынікі выбараў, і стала прычынай іх адмены.

Чытайце таксама:

ЦВК Румыніі зняў Джарджэску з прэзідэнцкіх выбараў

Прарасійскі румынскі палітык Джарджэску прывітаў сваіх прыхільнікаў скандальным жэстам ВІДЭА

Былога кандыдата ў прэзідэнты Румыніі вызвалілі, але забаранілі выязджаць з краіны

У ахоўніка Джарджэску знайшлі 1,5 мільёна даляраў наяўнымі пад паркетам. Яшчэ 7,2 мільёны ён з братам атрымаў з Афрыкі

У Румыніі затрымалі прарасійскага кандыдата ў прэзідэнты Кэліна Джарджэску 

Каментары да артыкула