БЕЛ Ł РУС

Гайдукевіч: Калі сабака схадзіў у туалет ў людным месцы, а гаспадар пайшоў далей — штраф мінімум 500 даляраў!

12.03.2025 / 13:6

Nashaniva.com

Дэпутат і былы спарынг-партнёр Лукашэнкі Алег Гайдукевіч заклікаў узмацніць закон «Аб адказных адносінах да жывёл», які толькі што запрацаваў.

Дэпутат Алег Гайдукевіч лічыць, што новы закон у цэлым збалансаваны, але для ацэнкі яго недахопаў патрэбны час. Аднак некаторыя палажэнні, на яго думку, патрабуюць узмацнення.

Гайдукевіч прапануе павялічыць штрафы для гаспадароў, якія выгульваюць сабак без павадка і намордніка. Акрамя таго, ён заклікае жорстка караць тых, хто не прыбірае за сваімі гадаванцамі, піша Sputnik.

«Другое — абавязковая ўборка за сваімі гадаванцамі. Тут трэба караць жорстка. Калі чалавек не прыбірае за сваім сабакам, трэба яшчэ больш узмацняць адказнасць.

Калі сабака пры ўсіх схадзіў у прыбіральню на дзіцячай пляцоўцы ці ў людным месцы, а гаспадар спакойна пайшоў далей — штраф мінімум 500 даляраў. Тады мы адвучым парушальнікаў», — заявіў Гайдукевіч.

Таксама дэпутат прапануе ўзмацніць пакаранне за жорсткае абыходжанне з жывёламі.

З 1 студзеня ў Беларусі ўступілі ў сілу асобныя палажэнні Закона «Аб адказным абыходжанні з жывёламі». Паводле дакумента, жывёлам-кампаньёнам (за выключэннем сабак-павадыроў) забаронена заходзіць у крамы, медыцынскія і адукацыйныя ўстановы, а таксама на аб'екты культуры і спорту.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў, ужо пасля таго, як закон уступіў у сілу, здарыўся кур'ёзны выпадак.

Аляксандр Лукашэнка прыйшоў галасаваць на ўчастак у Універсітэце фізкультуры са сваім шпіцам Умкам, і сабака памеціў сцяну. Умкаў гаспадар, тым часам, спакойна адправіўся па бюлетэнь.

@nashaniva Умка памеціў выбарчы ўчастак, дзе галасаваў Лукашэнка Калі Лукашэнка прыйшоў галасаваць са шпіцам, Колем і Наталляй Качанавай, Умка дазволіў сабе вольнасці: падняў лапу ля сцяны. #Беларусь #навіны #выборы2025 #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #лукашенко ♬ Zorbas - Mikis Theodorakis

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула