БЕЛ Ł РУС

Хрэнін і Вальфовіч сустрэліся з міністрам абароны Ірана

12.03.2025 / 13:22

Nashaniva.com

У Цэнтральным доме афіцэраў прайшлі перамовы міністра абароны Віктара Хрэніна і міністра абароны і падтрымкі Узброеных сіл Ірана генерал-маёра Азіза Насірзадэ.

Фота: Мінабароны Беларусі

Абмеркавалі стан двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва, шляхі яго інтэнсіфікацыі ў сферах узаемнай цікавасці, паведамляе Мінабароны.

Затым дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч таксама правёў сустрэчу з генерал-маёрам Азізам Насірзадэ.

Тут абмяркоўваліся «актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня» і перспектывы развіцця ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Іранам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула