У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя
12.03.2025 / 14:38
Пра значнае пагаршэнне стану здароўя арцыбіскупа-эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча паведаміла 11 сакавіка курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі беларускага касцёла. 79-гадовы іерарх праходзіць лячэнне, але падрабязнасці не ўдакладняюцца, паведамляе katolik.life.
«10 сакавіка стала вядома пра значнае пагаршэнне стану здароўя арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які хварэе на анкалагічнае захворванне (меланома)», — коратка праінфармавала курыя.
З гэтай нагоды ў архікатэдральным касцёле ў Мінску 13 сакавіка а 15 гадзіне адбудзецца святая імша за аздараўленне для Папы Францішка і беларускага іерарха.
Нагадаем, у лютым 2023 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перанёс аперацыю па выдаленні пухліны. У маі 2024 года яму рабілі аперацыю на сэрцы пасля перанесенага інфаркту.