БЕЛ Ł РУС

Фатограф публікаваў у сацсетках здымкі кліентаў без дазволу. Давялося разбірацца дзяржорганам

12.03.2025 / 17:9

Nashaniva.com

Некаторыя кліенты ўбачылі свае фота ў партфоліа фатографа і паскардзіліся.

Скарга на фатографа, які публікаваў у сацсетках і на сайце фатаграфіі сваіх кліентаў без іх дазволу, паступіла ў Цэнтр абароны персанальных дадзеных.

Аказалася, ён парушыў Закон аб абароне персанальных даных. Паводле правіл, калі фатограф працаваў, напрыклад, на вяселлі альбо сямейным свяце, для распаўсюду фатаграфій гэтых падзей у сетцы патрабуецца згода кліентаў.

Пасля скаргі фатографу давялося выдаліць здымкі са сваіх сацсетак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула