БЕЛ Ł РУС

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара

12.03.2025 / 17:31

Nashaniva.com

У жылым квартале «Новая Баравая» пад Мінскам пачалі ўзводзіць дзіцячы садок «Кубікі». Ягоныя фасады, інтэр'еры і ўся прылеглая тэрыторыя будуць адсылаць да цацачнага сусвету, бо яны нібы зробленыя з рознакаляровага канструктара, піша «Беларусь і свет».

Ілюстрацыя: А-100 Дэвелапмент

Установа прыме 240 дзяцей рознага ўзросту. Яе плануецца адкрыць да канца года. Адчуванне будынка-канструктара створаць буйныя прамавугольнікі, на якія белымі лініямі падзелены фасад. Унутры іх — стылізаваныя каляровыя дэталі рознай даўжыні. Уваходы таксама выканаюць у выглядзе цацачных элементаў.

Ілюстрацыя: А-100 Дэвелапмент

У будынку прадуманыя светлыя інтэр'еры з вялікімі вокнамі, а для кантрасту архітэктары выкарыстоўваюць яркія колеры. Публічныя прасторы будуць перацякаць з адну ў іншую дзякуючы зашклёным дзвярам і вітражам.

У садку будзе шмат пазнавальнай графікі з персанажамі лесу, тропікаў, пустыні і акіяна, выкананых у выглядзе яркіх кубікаў канструктара. Дзеці змогуць сустрэць тут спячага мішку, тукана на галінцы і кракадзіла з птушачкай на носе.

Прылеглую тэрыторыю добраўпарадкуюць так, што яна стане яшчэ адной адсылкай да дэталяў канструктара. Прадугледжаныя дзіцячая пляцоўка, гульнявы комплекс, гарадок з зонай дарожных знакаў, спартыўная зона з гумовым пакрыццём.

Ілюстрацыя: А-100 Дэвелапмент

Чытайце таксама:

Адзін з мінскіх паркаў павялічаць у пяць разоў

Топ самых даступных новабудоўляў Мінска і топ самых камфортных

«Я страшэнна злая». Маладая маці ў шоку ад інфраструктуры ў «Мінск-Свеце»

Каментары да артыкула