БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзі ВІДЭА

12.03.2025 / 17:55

Nashaniva.com

Заапарк апублікаваў відэа з жывёламі, падпісаўшы «Усіх з вясной!».

Мядзведзі пасля спячкі. Скрыншот з відэа: Гродзенскі заапарк

У спячку мядзведзі сышлі яшчэ ў лістападзе. Нягледзячы на цёплую зіму, яны не прачыналіся больш за тры месяцы.

«Зрэдку, у пагодлівыя дні, касалапыя выходзілі на вуліцу для таго, каб трохі размяцца. Але пасля непрацяглых прагулак вярталіся ў свае мяккія «пасцелькі» і зноў апускаліся ў сон», — расказалі ў заапарку.

Таксама прэс-служба ўдакладніла, што ўзімку мядзведзі не галадаюць — іх кормяць наўпрост у бярлозе. Каб цалкам прачнуцца, жывёлам спатрэбіцца некалькі дзён. А калі на вуліцы зноў стане халодна, то тыдняў.

У мінулым годзе мядзведзі прачнуліся 28 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула