БЕЛ Ł РУС

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса

12.03.2025 / 18:4

Nashaniva.com

У Беларусі з'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — праект «Беларуский OSINT «Феникс». Адпаведнае рашэнне прынята КДБ 7 сакавіка, піша «Вясна».

Віталь Кандраценка падчас стрыму

Паводле ведамства, дачыненне да гэтага праекта мае Віталь Кандраценка, больш вядомы як блогер пад псеўданімам «Вірус». Пра яго і ягоную дзейнасць «Наша Ніва» пісала ў жніўні мінулага года. 

Хто такі блогер-канспіролаг Вірус, які штодня абражае і пляжыць беларускі дэмакратычны рух?

Колькасць падпісчыкаў Віруса насамрэч мізэрная, але Кандраценка становіцца крыніцай для расійскіх СМІ, якія разносяць яго канспіралагічныя тэорыі. Для кагосьці з іх гэта асэнсаваная праца супраць дэмакратычнага руху Беларусі, для кагосьці проста пошук танных псеўдасенсацый.

Чытайце таксама:

Хто такі блогер-канспіролаг Вірус, які штодня абражае і пляжыць беларускі дэмакратычны рух?

Новая канспіралогія ад блогера Віруса: ён разабраўся, чаму Лукашэнка не пасадзіў самалёт з Ціханоўскай

Што вядома пра Вячаслава Папшо — блогера «Жыве», які паехаў у Беларусь і быў арыштаваны

Каментары да артыкула