БЕЛ Ł РУС

У Буэнас-Айрэсе разагналі акцыю пенсіянераў і фанатаў Марадоны

13.03.2025 / 7:41

Nashaniva.com

Аргенцінская паліцыя ўжыла слезацечны газ, гумовыя кулі і вадамёты для разгону ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Буэнас-Айрэсе, якая перарасла ў сутыкненні, піша Бі-бі-сі.

Фота: Rodrigo Abd / AP

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, прынамсі 20 чалавек пацярпелі і каля 150 былі затрыманыя.

Акцыя праходзіла каля будынка Нацыянальнага кангрэса Аргенціны, у ёй удзельнічала каля дзвюх тысяч чалавек.

Да дэманстрантаў, у асноўным пенсіянерам, якія выступалі супраць палітыкі жорсткай эканоміі прэзідэнта Хаўера Мілея, далучыліся футбольныя заўзятары з нацыянальнымі сцягамі і партрэтамі футбаліста Дыега Марадоны.

Як паведамілі ўлады, удзельнікі акцыі пачалі кідаць у паліцэйскіх камяні, светлашумавыя гранаты і бутэлькі, паспрабавалі ўзвесці барыкады і падпалілі аўтамабіль.

Чытайце таксама:

Дактароў, што лячылі Марадону перад смерцю, будуць судзіць. Ім пагражае да 25 гадоў турмы

Каментары да артыкула