Разведка Германіі: Пандэмія COVID-19 здарылася праз ўцечку ў КНР
13.03.2025 / 8:42
Да такіх высноў прыйшла германская служба замежнай разведкі BND яшчэ ў 2020 годзе.
Фота: Juan Karita / AP
Пандэмія COVID-19, па ўсім відаць, адбылася праз ўцечку віруса SARS-CoV-2 з лабараторыі ў кітайскім Ухані. Да такіх высноў прыйшла германская служба замежнай разведкі BND яшчэ ў 2020 годзе, піша Deutsche Welle са спасылкай на Süddeutsche Zeitung і Zeit.
Адзначаецца, што правядзенне расследавання ў гэтай сувязі было даручана спецслужбе ведамствам федэральнага канцлера і менавіта яно пасля засакрэціла атрыманую інфармацыю.
Аналіз BND абапіраецца на адкрытыя крыніцы, асабліва на матэрыял, сабраны ў рамках аперацыі спецслужбаў пад кодавай назвай Saaremaa, вынікае з публікацый. У прыватнасці, гаворка ідзе аб навуковых звестках з кітайскіх даследчых інстытутаў, у тым ліку Уханьскага інстытута вірусалогіі.
У матэрыялах утрымліваюцца не толькі сведчанні правядзення рызыкоўных эксперыментаў, падчас якіх натуральныя вірусы штучна мадыфікаваліся, але і ўказанні на шматлікія парушэнні правілаў бяспекі ў лабараторыях.
Па звестках журналістаў, падчас праўлення Ангелы Меркель на пасадзе кіраўніка ўрада Германіі кіраўнік BND Бруна Каль асабіста інфармаваў ведамства федэральнага канцлера аб аперацыях па расследаванні паходжання віруса SARS-CoV-2.
Імавернасць лабараторнага паходжання віруса ацэньвалася ў гэтых справаздачах як 80-95%, пішуць Süddeutsche Zeitung і Zeit. Аднак ведамства федэральнага канцлера палічыў за лепшае не разгалошваць гэту інфармацыю.
Чытайце таксама:
COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання
Кавід, хутчэй за ўсё, мае лабараторнае паходжанне, кажа новы кіраўнік ЦРУ