БЕЛ Ł РУС

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»

13.03.2025 / 16:15

Nashaniva.com

Лукашэнка пракаментаваў прапанову Макрона пра ядзерны парасон над Еўропай.

Фота: AP Photo/Alexander Zemlianichenko, Pool

«Ім бы гэты «парасон» над Францыяй не страціць, а не тое што яны гэты «парасон» над усёй Еўропай будуць трымаць. Няхай «парасон» свой падымуць хоць бы над Германіяй. Ці, ну, можна так сказаць, падзеляцца ядзернай зброяй з Германіяй — вечным, гістарычным сваім ворагам», — сказаў ён.

«Ну цяпер нібыта замірыліся. Але хто яго ведае? У іх прэтэнзій адзін да аднаго каласальнае мноства. У палякаў з немцамі, ведаеце, — Усходняя Прусія», — паразважаў Лукашэнка.

«…Урсула [фон дэр Ляен] ні разу не бачыла не тое што сучасныя сродкі паражэння, яна нават нармальнага пісталета не бачыла…» — заявіў Аляксандр Лукашэнка, які ў лютым 2022 года прагназаваў, што вайна ва Украіне працягнецца «3—4 дні».

На мінулым тыдні прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у звароце да суграмадзян заявіў, што Расія стала пагрозай для Францыі і Еўропы, і ў сувязі з гэтым заклікаў пачаць дыскусію аб выкарыстанні ядзернай зброі Францыі для абароны ўсяго ЕС, адзначыўшы, што ЗША змянілі пазіцыю па Украіне і па пытанні лідзіруючай ролі Вашынгтона ў НАТА.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Лукашэнка паляцеў у Маскву

Каментары да артыкула