Новы прэм’ер Канады назваў заявы Трампа «вар’яцтвам»
14.03.2025 / 21:35
Былы старшыня Банка Канады стаў новым прэм'ерам краіны на фоне гандлёвай вайны з ЗША, піша BBC.
Прамова Кэрні 10 сакавіка. Скрыншот з відэа: CBS
Большую частку сваёй пераможнай прамовы 59-гадовы Марк Кэрні крытыкаваў Трампа, які ўвёў мыты ў дачыненні да Канады, і заявіў, што хоча зрабіць краіну 51-м штатам ЗША.
«Амерыканцы не павінны дапускаць памылак. У гандлі, як і ў хакеі, Канада пераможа», — сказаў ён.
Кэрні таксама заявіў, што размовы адміністрацыі Трампа аб анексіі Канады былі «вар'яцкімі».
«Мы ніколі, ні ў якім разе, не станем часткай Злучаных Штатаў. Амерыка — гэта не Канада. Мы зусім іншая краіна», — сказаў ён.
Ён таксама дадаў, што Канада «паважае прэзідэнта ЗША» і разумее «яго парадак дня», падкрэсліўшы, што раней ужо працаваў з Трампам на міжнародных сустрэчах.