БЕЛ Ł РУС

Саакашвілі прыгаварылі яшчэ да чатырох з паловай гадоў турмы

17.03.2025 / 10:37

Nashaniva.com

Суд у Грузіі прыгаварыў Саакашвілі да чатырох з паловай гадоў турмы за незаконнае перасячэнне мяжы ў 2021 годзе, паведамляе «ТБ Пірвелі».

У Грузіі дзейнічае прынцып «паглынання пакарання « пры некалькіх прысудах, але суд можа выкарыстаць гэты прынцып толькі часткова, што і было зроблена сёння: да 4,6 гадоў суд дадаў восем гадоў ад прысуду, вынесенага на мінулым тыдні, калі Саакашвілі асудзілі да 9 гадоў па справе аб растраце бюджэтных сродкаў.

Гэта значыць агульны тэрмін турэмнага зняволення для трэцяга прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі павялічаны да 12,6 гадоў пазбаўлення волі.

Міхаіла Саакашвілі затрымалі ў кастрычніку 2021 года, калі ён вярнуўся, будучы ў вышуку, у Грузію напярэдадні парламенцкіх выбараў, і потым асудзілі на тры гады зняволення, потым яшчэ на тры.

На мінулым тыдні яму далі дзевяць гадоў па справе аб крадзяжы бюджэтных сродкаў.

Доўгі час Міхаіл Саакашвілі знаходзіцца ў турэмным шпіталі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула