На пераходзе ў Мінску збілі 28-гадовую дзяўчыну
17.03.2025 / 10:55
Здарэнне адбылося сёння раніцы на вуліцы Кедышкі.
Скрыншот відэа ДАІ
41-гадовы кіроўца аўтамабіля Geely, рухаючыся паблізу дома № 24/1 на вуліцы Кедышкі, не саступіў дарогу і збіў 28-гадовую дзяўчыну, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, паведамляе ДАІ.
Дзяўчыну даставілі ў бальніцу.