БЕЛ Ł РУС

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі пройдзе сёлета ў Берліне

17.03.2025 / 11:13

Nashaniva.com

Чарговы Кангрэс даследчыкаў Беларусі запланаваны на 25-27 верасня 2025 года ў Берліне. Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў кангрэсу Аляксей Ластоўскі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Паводле інфармацыі ад старшыні Аргамітэта Русціса Камунтавічуса Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца ў Берліне 25-27 верасня 2025 года, асноўным акадэмічным партнёрам выступіць Універсітэт Гумбальта (Humboldt-Universität zu Berlin). Хутка з’явіцца call for panels», — напісаў Аляксей Ластоўскі.

Кангрэс даследчыкаў Беларусі праводзіцца з 2011 года, раней ён праводзіўся пераважна ў Вільні ці Каўнасе, год таму Кангрэса не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула