БЕЛ Ł РУС

Сёлета ў Беларусі пройдуць два рэспубліканскія суботнікі

17.03.2025 / 13:6

Nashaniva.com

У 2025 годзе запланаваныя два рэспубліканскія суботнікі — 12 красавіка і 25 кастрычніка, перадаюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Таксама ў краіне стартуе месяц добраўпарадкавання, які ўключае інфармацыйныя мерапрыемствы і акцыі. У рамках месячніка пройдуць конкурсы на найлепшы пад’езд, найлепшую дваровую тэрыторыю, найлепшае кветкавае афармленне палісаднікаў і балконаў.

У красавіцкім суботніку ў мінулым годзе ўдзельнічалі 2,35 млн чалавек

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула