Прэзідэнт ЗША папулярны як ніколі
17.03.2025 / 13:31
Паводле даных апытання NBC News, Дональд Трамп па-ранейшаму карыстаецца велізарнай папулярнасцю сярод амерыканцаў — нягледзячы на падзенне фондавага рынку. 47% лічаць, што ён добра выконвае сваю працу.
Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Luis M. Alvarez
Гэта асабісты рэкорд 45-га і 47-га прэзідэнта: за ўвесь час знаходжання ў Белым доме ён ніколі не меў такога высокага ўзроўню адабрэння, піша Bild.
Найбольшую падтрымку атрымала міграцыйная палітыка Трампа — 56% апытаных задаволены гэтым кірункам. 47% ухваляюць радыкальнае скарачэнне дзяржапарату.
41% падтрымліваюць палітыку прэзідэнта адносна НАТА і Украіны, тады як 40% крытыкуюць яго за гэта.
У той жа час рэйтынгі дэмакратаў дасягнулі гістарычнага мінімуму.
Толькі 29% рэспандэнтаў лічаць, што Дэмакратычная партыя выказвае іх інтарэсы.
Асноўная праблема — дэфіцыт лідараў. Амаль траціна апытаных не можа назваць ніводнага дэмакрата, які мог бы стаць моцным кандыдатам у прэзідэнты.
Рэйтынг Камалы Харыс — усяго 9%, і больш пераканаўчых фігур у дэмакратаў пакуль не бачна.