БЕЛ Ł РУС

Павел Дураў падзякаваў французскім следчым

17.03.2025 / 14:30

Nashaniva.com

Кіраўнік Telegram пракаментаваў вяртанне з Францыі ў Дубай.

Фота: сацсеткі

«Як вы, магчыма, чулі, я вярнуўся ў Дубай пасля некалькіх месяцаў, праведзеных у Францыі, з-за расследавання, звязанага з дзейнасцю злачынцаў у Telegram. Працэс працягваецца, але прыемна вярнуцца дадому», — напісаў заснавальнік Telegram Павел Дураў у сваім канале.

У суботу стала вядома, што Дураву дазволілі часова пакінуць Францыю, і з дазволу ўладаў ён з’ехаў у Дубай.

Дураў быў затрыманы ў жніўні мінулага года ў Францыі, яму прад’явілі абвінавачванні, звязаныя з злоўжываннямі ў Telegram, і забаранілі пакідаць краіну.

«Я хачу падзякаваць следчым суддзям за тое, што яны дазволілі гэтаму адбыцца, а таксама маім адвакатам і камандзе за іх нястомныя намаганні, накіраваныя на тое, каб даказаць, што ў пытаннях мадэрацыі, супрацоўніцтва і барацьбы са злачыннасцю Telegram на працягу многіх гадоў не толькі выконваў, але і пераўзыходзіў свае юрыдычныя абавязацельствы», — адзначыў Дураў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула