БЕЛ Ł РУС

У Францыі беларуса-дальнабойшчыка знайшлі мёртвым у яго машыне

17.03.2025 / 17:1

Nashaniva.com

Міліцыя расследуе смерць кіроўцы, якога знайшлі ў кабіне фуры 10 сакавіка.

Ілюстрацыйнае фота

Дальнабойшчыка знайшлі мёртвым раніцай 10 сакавіка ў ягонай машыне, прыпаркаванай у Шапанэ. На месца выклікалі экстранныя службы, але медыкі канстатавалі смерць мужчыны.

Улады не агалошваюць асобу памерлага, але вядома, што ён быў грамадзянінам Беларусі, піша midilibre.fr.

Паводле даных папярэдняга расследавання, няма ніякіх прыкмет, якія сведчаць пра гвалтоўную смерць. Дакладныя абставіны трагедыі пакуль невядомыя.

Пракуратура Ліёна пачала расследаванне, якое павінна ўстанавіць прычыны смерці. Ускрыццё будзе праведзена ў найбліжэйшыя дні. Справа перададзеная ў жандармерыю Роны.

Чытайце таксама:

Польскія памежнікі затрымалі беларускага дальнабойшчыка

У беларускага дальнабойшчыка ў Польшчы канфіскавалі больш за 7 мільёнаў цыгарэт

Дальнабойшчык пераабсталяваў дно фуры, каб завезці з Польшчы ў Беларусь прыцэлы

Каментары да артыкула