БЕЛ Ł РУС

У Мінску 500 павільёнаў на прыпынках грамадскага транспарту памяняюць на новыя

17.03.2025 / 17:15

Nashaniva.com

У Мінску будуць замененыя 500 прыпыначных павільёнаў, а таксама прыкладна 1,9 мільёна квадратных метраў асфальту, паведамляе БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Пра планы па рамонце і замене дарожнай інфраструктуры расказалі ў «Гаррамаўтадары» Мінгарвыканкама. У прыватнасці, плануецца замяніць каля 1,9 мільёна квадратных метраў асфальтабетоннага пакрыцця, з якіх 1 мільён «квадратаў» пойдуць пад поўную замену.

Пры гэтым мяняць асфальтабетоннае пакрыццё ў сталіцы ўжо пачалі. Але яшчэ пазней пачнецца замена прыпынкаў.

«Устаноўка прыпыначных павільёнаў новага ўзору пачнецца ў трэцім квартале сакавіка», — удакладніў гендырэктар «Гаррамаўтадара» Максім Белавус.

Ён дадаў, што новыя прыпынкі — у адзіным архітэктурным стылі, канцэпцыю якога зацвердзілі яшчэ два гады таму. Яны будуць створаныя з ацынкаванага металу з ударатрывалым таніраваным шклом. Тэрмін службы такіх прыпынкаў не менш за пяць гадоў. 

Чытайце таксама:

У Мінску зменіцца рух трамваяў

У Мінску з'явіўся самы кароткі аўтобусны маршрут

«Мінсктранс» пракаментаваў абвесткі ў грамадскім транспарце на рускай мове

Каментары да артыкула