Мінчук «замінаваў» вакзал, таму што яму не спадабалася цана на квіток
17.03.2025 / 19:18
Супраць яго распачалі крымінальную справу аб заведама ілжывым паведамленні аб небяспецы (артыкул 340 КК), піша прэс-служба мінскай міліцыі.
Некалькі дзён таму беспрацоўны 58-гадовы мінчук патэлефанаваў па нумару чыгункі 105. У супрацоўніцы лініі ён распытаў пра цану на квіток. Кошт яму не спадабаўся і мужчына стаў паграджаць.
Ён таксама паведаміў, што чыгунку будуць падрываць.
Цяпер мінчуку пагражае да 7 год калоніі, сцвярджаюць у міліцыі.