БЕЛ Ł РУС

Абельская: Выклік брыгады хуткай дапамогі дорага каштуе

17.03.2025 / 19:13

Nashaniva.com

Галоўная доктарка Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Ірына Абельская, былая асабістая доктарка Аляксандра Лукашэнкі і маці ягонага пазашлюбнага малодшага сына Мікалая, у праграме «По существу» на СТБ выказалася пра праблемы службы хуткай дапамогі.

Ірына Абельская. Скрыншот з відэа

Як сцвярджае Ірына Абельская, кожны экстраны выезд хуткай дапамогі па выкліку — гэта не толькі праца медыкаў, але і значныя фінансавыя выдаткі для дзяржавы.

Паводле звестак Ірыны Абельскай, кожны выклік брыгады хуткай дапамогі каштуе бюджэту 164 рублі.

У сувязі з гэтым праблема, што часта карэты хуткай дапамогі выклікаюць не па сур'ёзнай неабходнасці, а для вырашэння пытанняў, якія маглі б быць вырашаныя і на амбулаторным узроўні. У выніку час і рэсурсы, якія павінны ратаваць жыцці ў крытычных сітуацыях, выдаткоўваюцца для рэакцыі на нязначныя скаргі з боку пацыентаў.

Таму, маўляў, важна не толькі тое, каб спраўна працавала сістэма аховы здароўя, але і ўсведамленне сваёй адказнасці з боку пацыентаў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»

У бальніцы Ірыны Абельскай некаторых пацыентаў пазначаюць «чорнай меткай»

«Скажыце, Ірына Сцяпанаўна, гэта ж вы мама Колі?» Павук дазваніўся Абельскай

Каментары да артыкула