На гомельскім прадпрыемстве здарыўся пажар
17.03.2025 / 21:30
На месца пажару выехалі супрацоўнікі МНС. Узгаранне ўжо патушылі.
Пажар на гомельскім прадпрыемстве. Фота: МНС
На якім менавіта прадпрыемстве гэта адбылося, не ўдакладняецца. Паводле папярэдняй версіі, адбылося ўзгаранне адкладаў у паветраводзе.
Ад агню ніхто не пацярпеў. Прэс-служба МНС паказала, як выглядаюць наступствы пажару.