БЕЛ Ł РУС

Накіраваць міратворчыя войскі ва Украіну гатовая «значная колькасць» краін

17.03.2025 / 21:35

Nashaniva.com

«Значная колькасць» краін гатовыя паслаць міратворчыя войскі ва Украіну ў выпадку мірнага пагаднення з Расіяй. Пра гэта паведаміў 17 сакавіка прадстаўнік прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера, піша Reuters.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер 15 сакавіка 2025 года. Фота: Leon Neal/Pool Photo via AP 

Паводле прадстаўніка Кіра Стармера, у так званую «кааліцыю ахвотных» для падтрымкі Украіны ўвойдуць больш за 30 краін.

«Унёскі будуць рознымі, але гэта будзе значная сіла, і значная колькасць краін выставіць войскі», — адзначыў прадстаўнік.

На пытанне, ці змогуць міратворчыя войскі адказваць агнём у выпадку нападу, прадстаўнік заявіў, што зараз праводзяцца вайсковыя нарады для абмеркавання гэтых дэталяў.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер 15 сакавіка правёў віртуальную сустрэчу з лідарамі Еўропы і іншых краін, каб атрымаць падтрымку кааліцыі. 20 сакавіка у Вялікабрытаніі адбудуцца перамовы вайсковых стратэгаў адносна гарантый перамір'я.

На заўвагу пра тое, што Расія не прыме еўрапейскіх міратворцаў ва Украіне, прадстаўнік Стармера адказаў:

«Варта памятаць, што Расія не пыталася дазволу ў Украіны, калі размяшчала паўночнакарэйскія войскі на фронце летась».

Чытайце таксама:

Расія патрабуе «жалезабетонных гарантый» неўступлення Украіны ў НАТА

Колькасць міратворцаў ва Украіне можа скласці больш за 10 тысяч чалавек

У Крамлі да ідэі перамір'я ставяцца вельмі скептычна — Bild

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»

Каментары да артыкула