Бабруйскія ратавальнікі дапамаглі качцы
18.03.2025 / 0:7
За лапу качкі зачапілася блешня, распавялі ў МНС.
Выратаваная качка. Скрыншот з відэа: МНС
Здарэнне адбылося ўвечары 16 сакавіка. Птушку, якая пакутавала каля ракі Бярэзіна заўважылі адпачывальнікі санаторыя імя Леніна. Яны і выклікалі МНС.
Ратавальнікі дапамаглі качцы, дасталі з яе лапы блешню і адвезлі ў ветэрынарную клініку. Пасля пацярпелую адпусцілі на волю.