Трамп даручыў перагледзець санкцыйную палітыку ЗША
18.03.2025 / 18:31
Міністр фінансаў ЗША Скот Бесент у інтэрв'ю тэлеканалу Fox Business заявіў, што ягоная краіна доўга выкарыстоўвала «лянівыя санкцыі», якія прыводзілі толькі да падрыву ролі даляра ў якасці рэзервовай валюты. І гэта, маўляў, трэба мяняць.
Скот Бесент з Дональдам Трампам. Фота: Pool via AP
«Трамп даручыў мне перагледзець санкцыйны рэжым. На працягу доўгага перыяду часу ў нас было тое, што я называю «лянівыя санкцыі». Мы лічым, што яны падрываюць ролю даляра ў якасці рэзервовай валюты, людзі адмаўляюцца ад даляра, — сказаў ён у інтэрв'ю тэлеканалу Fox Business. — Мы ж збіраемся перайсці да рэжыму максімальна дзейсных санкцый», — сказаў Скот Бесент.
Санкцыі, накладзеныя на Расію адміністрацыяй Джо Байдэна, ён назваў малаэфектыўнымі, бо экс-прэзідэнт ЗША, маўляў, баяўся росту цэнаў на энерганосьбіты.
Раней Бесент заяўляў, што ў выпадку неабходнасці ЗША могуць увесці максімальныя санкцыі ў дачыненні да Расіі.
Чытайце таксама:
Пуцін і Трамп гавораць праз тэлефон з 17-й гадзіны
Генсак НАТА «цалкам верыць» у здольнасць Трампа дамовіцца пра мір ва Украіне
Сталі вядомы магчымыя ўмовы Расіі для спынення агню ва Украіне