Каментары да артыкула

Каб пабачыць старажытны Менск, трэба ехаць у Германію? Чаму на Захадзе па-іншаму глядзяць на славянскія крэпасці

  • Брэст
    23.02.2025
    Дзякуй, цікава.
  • Бухгалтер
    23.02.2025
    Неплохо так бабло попили реконструкторы
  • вваван
    23.02.2025
    еще одно подтверждение о насквозь фальшивой истории восточнее Польши...
    Вроде археологи делают одно - а рЫканструктары другое. Фэнтази... А у тех кто НЕ знает истории и повторяются проблемы типа киева за 3 дня и 30 лет синих рук....
  • Valadzimir
    23.02.2025
    Як "умела" аўтар вельмі цікавага артыкулу уводзіць у зман тых чытачоў, якія мала ці зусім не ведаюць пра тое, што калісьці славяне жылі на тэрыторыі сучаснай Германіі. Ён піша: "На ўсёй тэрыторыі сучаснай Германіі, паводле ацэнак, існавала каля 700 славянскіх гарадзішчаў." Якой "усёй", спадар Раўбіч?! Славяне там жылі ТОЛЬКІ на паўночным усходзе сучаснай Германии (паўночна-ўсходняй палове былой ГДР)! Гэта басейн (у асноўным правабярэжжа) Лабы (Эльбы), і таму, нагадаю, звычайна іх яшчэ называюць палабскімі славянамі.
    І што яшчэ вельмі цікава - чамусьці у аўтара рука не паднялася напісаць, як зваліся тыя славяне. Нагадаю, што "гэтыя", як напісаў аўтар, славяне зваліся бодрычы (абадрыты), лютічы (велеты-вільцы) і лужыцкія сербы. І гэта назвы толькі буйных племянных аб'яднаньняў, а яны складаліся з вялікай колькасьці больш-меньш дробных плямёнаў.
    І "гэтыя" славяне былі вельмі ваяўнічыя. І не ім "пагражалі ўварванні вікінгаў", як ужо зусім адкрыта хлусіць аўтар, - а наадварот! Бодрычы і лютічы, а таксама руяне-ругі (русь) у пэўны гістарычны час моцна "мачылі" вікінгаў і нават засноўвалі ў Скандынавіі свае калоніі!
  • Жвір
    23.02.2025
    Valadzimir, што вам дае ўпэўненасьці цьвердзіць, што славяне жылі толькі на паўночным усходзе цяперашняй Нямеччыны ? Канкрэтна названыя вамі - так, але і акром іх хапала, і насялялі яны й поўдзень цяперашняй Нямеччыны. Калі славяне насялялі нават тэрыторыі цяперашняй Аўстрыі, узгадайце на Грац>Градзец>Гарадзец, дык і поўдзень Нямеччыны не маглі яны абыйсьці.
  • Валадар
    23.02.2025
    Valadzimir, вы самі перакручваеце. "На ўсё тэрыторыі Германіі" не азначае "ў кожным кутку Германіі ад Рэйна да Одэра". "На ўсёй тэрыторыі Беларусі існавала 5 помнікаў праваслаўна готыкі" не азначае, што гэтыя помнікі існавалі на Гомельшчыне, напрыклад.
  • Valadzimir
    23.02.2025
    Жвір , так, славяне былі насельнікамі і іньшых тэрыторый сёняшняй Германіі ўперамешку з "германцамі". Але я кажу, і, як я зразумеў, у артыкуле таксама пра тое ж, пра вялікія, этнічна аднародныя масівы славянскага насельніцтва, на тэрыторыі якіх узьнікалі протадзяржаўныя ўтварэньні і ствараліся моцныя абарончыя збудаваньні.
  • Valadzimir
    23.02.2025
    Валадар, праверыць, як гэтая фармулёўка ўспрымаецца "непадрыхтаванымі" чытачамі, можно толькі калі яны пра гэта скажуць. На маю думку, ніякага "двайнога" разуменьня не ўзьнікла б, калі б замест "На ўсёй тэрыторыі сучаснай Германіі" аўтар напісаў неяк так: "На тэрыторыях сучаснай Германіі, дзе ў старажытнасьці жылі славяне".
  • Лютавер
    23.02.2025
    "Славянская крепость"- АААААААААА!!!!! Что за дичь? Есть славяноязычные народы. Но "славянская крепость" - дичь какая-то.
  • Людажэр
    23.02.2025
    Лютавер, крэпасць, якую пабудавалі славянамоўныя народы, каб не стаць нямецкамоўнымі народамі, відавочна
  • Кадр
    23.02.2025
    Лютавер, вы что, против Русского мира? Где славяне, там Русский мир! Не трож славян!
  • Знаўца
    23.02.2025
    Якія адносіны маюць "славянскія крэпасці" да нашай краіны? Тут жылі балты, прыйшлі нешматколькасныя гандляры рознага нацыянальнага паходжання, якія размаўлялі на "славянскім" кайнэ.
  • рускі
    23.02.2025
    Знаўца, Русь гэта балты? Што вы выдумляеце?
  • Valadzimir
    23.02.2025
    Знаўца, "балты" тут тады не жылі, таму што іх не існавала ў прыродзе. Тут паўсюль жылі праславяне, а "балты" ўзьніклі пасьля таго, як на тэрыторыю сёняшніх "балцкіх" рэспублік, магчыма крыху шырэй, прыйшлі вугра-фіны і зьмяшаліся з мясцовымі праславянамі, таксама ў выніку гэтага ўзьнікла праславяна-фінская трасянка, якая зараз завецца "балцкай" мовай. А ўжо потым сюды з захаду прыйшлі ўласна славяне. Апошнімі і самымі ваяўчымі былі лютічы, якія падпарадкавалі насельнікаў практычна ўсяго басейну Нёмана, славянаў і "балтаў", і іхныя нашчадкі літва-літвіны стварылі сваю дзяржаву ВКЛ.
  • Гісторык Б.
    23.02.2025
    Valadzimir, якое трызненне.
  • Это как понимать, вы не только эстонцев,
    24.02.2025
    Valadzimir, но и латышей с литовцами в угро-фины записали?
    Однако.
    Оказывается, вы лингвист и знаток этих языков? А не только историк?
  • Жвір
    23.02.2025
    Гісторык Б., а мне падабаецца! І ніякае гэта не трызьненьне.
  • Valadzimir
    23.02.2025
    Гісторык Б., а запіс у летапісы "лютичи литва" таксама трызьненьне?? Чаму пра гэты запіс УСЕ(!) беларускія "гісторыкі", і афіцыёзныя, і "нацыяналістычныя" маўчаць як цапы, праглынуўшы языкі? Што, шкада такой "дасканалай", дэталёва распрацаванай, ціпа пераканаўчай і "агульнапрызнанай" "гісторыі", пабудаванай на фальшывай "балцкай" канцэпцыі паходжаньня літвы? Ці можа не дазваляе нейкі "ідэалагічны аддзел абкама", мясцовага альбо "забугорнага"?
    І ў чарговы раз нагадаю, што "балтаў" прыдумаў нямецка-прускі лінгвіст Несельман у сярэдзіне 19 ст., а гістарычныя крыніцы ніякіх "балтаў" не ведаюць. "Трызьненьне" - гэта тое, што пра гэтых міфічных "балтаў" панапісвалі ў 20 ст. казачнікі ад гісторыі.
  • Valadzimir
    24.02.2025
    Это как понимать, вы не только эстонцев, у чарговы раз прыдзецца нагадаць агульнавядомае, што элемантарна можна знайсьці у інтэрнэце: генетычна "балты" ліетувісы і латышы, як і эстонцы, амаль напалову вугра-фіны - яны ёсьць сумесь, практычна пароўну (па 40%, эстонцы па 30%), носьбітаў "арыйска"-праславянскай (славянскай) гаплагрупы R1a і вугра-фінскай гаплагрупы N1c1 (N3). А чаму ў ліетувісаў і латышоў, у адрозьненьне ад эстонцаў, мова індаеўрапейская, пытаньне вельмі цікавае. Відавочна, што ў іхнай гісторыі носьбіты R1a (праславяне, славяне), падчас зьмешваньня з вугра-фінамі, навязалі ім сваю мову, а вось калі і ў выніку якіх працэсаў гэта магло адбыцца, дасьледваньняў гэтага пытаньня я не сустракаў. Хаця, іх і НЕ можа быць таму, што такое дасьледваньне абвергла б "агульнапрызнаную" фальсіфікатарскую "тэорыю" пра міфічных "балтаў", як асобны суперэтнас, адрозны і ад славянаў, і ад вуграфінаў, і ад іньшых.
  • Кроме процессов слияния языков есть еще и процессы расщепления
    25.02.2025
    Valadzimir, "...падчас зьмешваньня з вугра-фінамі, навязалі ім сваю мову, а вось калі і ў выніку якіх працэсаў гэта магло адбыцца, дасьледваньняў гэтага пытаньня я не сустракаў."

    А вы задайте "глоттохронология" и "балто-славянское единство".

    Но вы конечно большой лингво- и гапловед.
  • Цікаўны
    24.02.2025
    Дзякуй за артыкул. Паеду глядзець.
  • алег
    24.02.2025
    Эпл спёр дызайн прыладаў у Брауна. А дызайн офіснага будынка ў славянаў ))
  • П
    26.02.2025
    Valadzimir, глядзім нямецкую вікі .ну і раю і славенскую, якія уласна славянамі і зараз сябе называюць , і дзе на поўначы славяне былі і зафіксаваны упершыню. Нямецкая піша што "Славянскія замкавыя сцены трэба разглядаць у сувязі з адначасовым будаўніцтвам замкаў у суседніх нямецкіх раёнах. Яны адбываюцца толькі там, дзе змаглі развіцца незалежныя славянскія грамадствы, і таму адсутнічаюць, нягледзячы на ​​рассяленне славян у Цюрынгіі , у рэгіёне Майн-Рэгніц ( Bavaria Slavica ) і ў Ніжняй Аўстрыі , таму што тут славяне пасяліліся ў межах Франкскай імперыі ." А славенская кажа пра першае славянскае княства на мяжы усходняй Аўстрыі і Славеніі у 6 стагоддзі.. У 6 ст славяне у Славеніі выгналі мясцовых раманамоўных у горы, ці у Італію . https://en.m.wikipedia.org/wiki/Slavic_settlement_of_the_Eastern_Alps
    https://de.m.wikipedia.org/wiki/Slawischer_Burgwall

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць