Каментары да артыкула

«Гэта немагчыма». Зяленскі адказаў Трампу на магчымасць правядзення зараз выбараў

  • Кеша
    19.02.2025
    У шашка вон под 90%, не хочет - будет в пролёте с переговорами, договорятся без него...
  • Ёсік
    19.02.2025
    Вось, спадар прэзідэнт, з усіх бакоў цябе ірвуць. Думаў, толькі чэсна, што палягчэе, як Трамп заедзе ў БД, але, здаецца, ён заехаў у цырк дзю салей. Не пайзаздросьціш, табе, хлопча, трымайся.
  • Андрусь
    19.02.2025
    Выбары пры тым стане, які ёсць цяпер, і сапраўды правесці немагчыма. Канешне, калі хацецйь правесці сапраўды выбары, а не іхнюю імітацыю, як гэта было нядаўна ў Беларусі ці як рабілі "рэферэндумы" ў акупаваных расіяй частках Запарожскай і Херсонскай абласцей. Падчас ваеннага стану немагчыма праводзіць агітацыйныя масавыя захады, бо вялікія сходы людзей у памяшканнях ці на адкрытай мясцовасці пры рызыцы ракетных ці дронавых удараў папросту небяспечныя. Акрамя таго, практычна немагчыма арганізаваць перадвыбарчую агітацыю і галасаванне на прыфрантавых тэрыторыях, а таксама сярод вайскоўцаў. Улічваючы вялікую колькасць уцекачоў ад вайны па-за межамі Украіны, там шмат у якіх краінах аднымі ўчасткамі ў амбасадах галасаванне арганізаваць не атрымаецца - у той жа Польшчы за дзень галасавання не могуць праз амбасаду прайсці амаль 800 тысяч грамадзянаў Украіны, трэба ствараць развітую сетку ўчасткаў па ўсёй замежнай краіне - гэта таксама фізічна, а можа, і юрыдычна, немагчыма. Ну і самае галоўнае - 20% тэрыторыі краіны акупаваныя і непадкантрольныя ўладам Украіны. Грамадзянам Украіны, якія там жывуць, немагчыма забяспечыць рэалізацыю выбарчага права.
    Што да падтрымкі Зяленскага, то 57% менавіта падтрымкі - найхутчэй, хлусня. А вось, што тычыцца, давяраюць ці не давяраюць - то магчыма. Бо людзі разумеюць, што зараз спробы пачаць змену ўлады могуць прывесці да знішчэння краіны. Таму і давяраюць кіраванне таму, хто ўжо ёсць. Ну і 4% падтрымкі з вуснаў Трампа - хлусня, якая грунтуецца на расійскай прапагандзе, гэта так і ёсць.
    Кепска, што ўкраінская дыпламатыя не працавала з будучай амерыканскай ўладай і не працуе цяпер, аддаўшы яе на водкуп расійцам, якія Трампа някепска так акучылі.
  • Васіль
    19.02.2025
    Украінскі Лукашэнка.
  • Лейцар коркавы
    19.02.2025
    Васіль, у адрозненні ад лукашэнкі, ён украінскую мову, культуру не знішчае, сябе савецкім чалавекам не называе.
  • Ян
    19.02.2025
    Васіль, ва Украіне ўжо 5 прэзідэнтаў змянілася, будуць і далей мяняцца. Гэта не твая справа, выбыры ва Украіне былі і будуць далей. Гэта твая расея прыйшла з вайной. Гэта не крамлю вырашаць. Выбары ва Украіне пройдуць згодна з законам і ўкраінскай канстытуцыяй тады, калі не будзе ваеннага становішча. Я разумею, што такім як ты не да заканоў. Такім як ты напляваць на мільёны мігрантаў, якія не змогуць прагаласаць з-за злачынных дзеянняў расейцаў. Як і сотні тысяч украінскіх ваяроў якія знаходзяцца на фронце таксама не змогуць прагаласаваць.
    Я гляджу дурням так падабаецца крамлёўская хлусня, што яны гатовыя аж са сваіх портак высковаць, прасоўваючы гэтую хлусню. Глядзі Васіль, падзе Украіна, рашысты потым у твой дом прыдуць. Што ты тады будзеш пісаць? Ці будзеш свайго рудага хлуслівага блазана чакаць каб дапамог? Чакай,чакай.
  • Максим Дизайнер
    19.02.2025
    Ян, И все олигархи из одной банды, которые всех своих шлю, как почетное знамя друг другу передавали. Это более лчуше, конечно, вот это все.
  • Васіль
    19.02.2025
    Атрымаецца, Валодзя, атрымаецца.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць