Каментары да артыкула

«Калі што, я нават гатовы ўзяць у рукі зброю». Просты беларус скарыў сэрцы палякаў

  • Ёсік
    04.03.2025
    А негатыўныя былі каментары? Ці зараз тутака пачне зграя з ААЦ і БРСМ накідваць бруду?
  • Беларус
    04.03.2025
    Ёсік, а шматлікія афіцыйныя апытанні розных польскіх даследчых цэнтраў з дадзенымі як палякі дрэнна ставяцца да беларусаў, вы таксама апраўдваеце працай кдб/аац/брсм? Калі так, то тады ў мяне для вас кепскія навіны.
  • Беларус
    04.03.2025
    Зброю трэба было браць у рукі ў Беларусі каб бараніць свой дом і сваё годнае жыццё ў ім. Тады б не прыйшлося нікуды бегчы ад рэпрэсій, тады і дома можна было бы добра жыць і зарабляць.
  • не такі, як ёсць
    04.03.2025
    Той выпадак, калі просты мужчына зрабіў для піяра Беларусі больш, чым усе дэмсілы разам узятыя
  • ро
    04.03.2025
    Так і ёсць. Палякі ў цэлым лепей адносяцца да беларусаў, чым у роднай дзяржаве ўладу трымаючыя. ніхто ні разу не папракнуў, што ты вінны за штосьці - за тое, што дзеці твае ў польскай школе вучацца, што за кожнага дзіцёнка плоцяць 800 злотых, нават калі ты з візай сядзіш, можаш ўзяць крэдыты на кватэру з картай побыту, за камуналку не папракаюць, што мала плоціш (так, плаціць больш, але і зарплаты большыя. Лепей так заплаціць ўсю сумму, чым цябе будуць потым на кожным вуглу папракаць за тое, што ты вінен).

    Ды і самі палякі больш дружалюбныя і адкрытыя людзі, бо ніхто па галаве бяспынна не цюкае, што не тое зрабіў, не тое падумаў, наогул, вінен толькі за тое, што нарадзіўся
  • Я
    04.03.2025
    Чего это я "сталага веку"?!! Мне только 44!!
  • Аляксандр
    05.03.2025
    Беларусы ўсю гісторыю чужыя сцягі насілі, а не свой. Адзін літовец мне аднойчы сказаў, што нельга чужыя сцягі насіць. Пасля таго я так больш не раблю.
  • Янка
    05.03.2025
    Аляксандр , тый літовец казаў слушна, але на шчасце літоўцам неўзабаве як 35 гадоў ня трэба шукаць прытулку ў сяброўскіх краінах. Я ня бачу праблемы ў тым, каб падобным чынам выказаць павагу да краіны, якая дала прытулак у цяжкі для шматлікіх беларусаў час. Зараз багата палякаў, літоўцаў і нават усходніх немцаў настальгуюць па сціпламу дабрабыту часоў камуністычнай дыктатуры узамен на рэпрэсіі і савецкі прыгнёт, не разумеючы, што выключна нафтадаляравы дождж часоў застоя і не дазваляў сацлагеру скаціцца ў жабрацтва. Але кароткі перыяд узору ўсё ж такі быў - гэта мяжа 80 і 90х. Тое, што зрабіў гэты беларус - гэта жаданне нагадаць яе жыхарам, што падмуркам поспеху краіны заўсёды з'яўляецца прагна да волі і незалежнасць.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць