Іллю Міронава пакаралі суткамі за лайк 2020 года
23.05.2023 / 12:17
11 мая гомельскага актывіста выклікалі на прафілактычную гутарку ў міліцыю, адкуль ён не вярнуўся. Пазней стала вядома, што яго асудзілі на 10 сутак.
Ілля Міронаў
10 сутак арышту мужчына атрымаў за лайк пад допісам «экстрэмісцкага» СМІ. Гэты лайк Міронаў паставіў яшчэ ў 2020 годзе.
Ілля Міронаў правёў за кратамі год па «справе Зельцэра». Пасля вызвалення яго некалькі разоў судзілі па адміністрацыйных справах.
Чытайце таксама:
Ілля Міронаў паскардзіўся на варварскі разгром кватэры
Ілля Міронаў падаў новую заяву на прапагандыста Азаронка
Ілля Міронаў падаў заяву на Азаронка. Яе пераправілі ў Цэнтральны апарат СК
Ілля Міронаў, які падаў заяву ў СК на Азаронка, хоча прыцягнуць да адказнасці і Мукавозчыка