Грамадства22

Ілля Міронаў, які падаў заяву ў СК на Азаронка, хоча прыцягнуць да адказнасці і Мукавозчыка

Нагодай для заявы Іллі Міронава ў СК на аўтара «СБ.Беларусь сегодня» Андрэя Мукавозчыка стаў матэрыял пад назвай «Беглые шокированы тем, как жизнь реагирует на их старания её раскачать», піша Homelday.

Прапагандыст Андрэй Мукавозчык. Кадр з відэа

На думку Міронава, у гэтым артыкуле аўтар заклікае да дзеянняў, накіраваных на распальванне нянавісці, варожасці, а таксама прыніжэнне годнасці групы асобаў па прыкметах прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы.

У артыкуле Мукавозчык, калі ў агульных рысах, кажа пра тое, што

любы нязгодны з палітыкай Лукашэнкі беларус здольны прынесці выбухоўку нават у дзіцячы садок, краму ці на плошчу, а таму пра такіх людзей трэба паведамляць «куда следует, чтобы потом к ним не приходилось применять высшую меру социальной защиты».

У сваёй заяве ад 14 кастрычніка Міронаў просіць пачаць праверку ў дачыненні да Мукавозчыка па факце наяўнасці ў яго артыкуле складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі, і пры пацвярджэнні яго наяўнасці, адкрыць крымінальную справу адносна гэтай асобы. У якасці пакарання артыкул прадугледжвае да 5 год абмежавання волі ці зняволення.

Ілля Міронаў — вядомы ў Гомелі актывіст, які напісаў некалькі тысяч лістоў палітвязням, сам — былы палітвязень. На пачатку лютага 2023 года ўлады ўнеслі яго ў «спіс экстрэмістаў».

У студзені гэтага года Міронаў аднёс заяву ў Следчы камітэт з просьбай адкрыць крымінальную справу ў дачыненні да Рыгора Азаронка.

Каментары2

  • даведка
    17.04.2023
    Пожалейте вы малолетних детей шестидесятилетнего Муковозчика...
  • Ганьба
    17.04.2023
    Не той выпадак, калі "Не чапай - ваняць не будзе", бо ваняе яно ў любым выпадку. Праўда, калі наступіць, то можа стаць асабліва таксічным.

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам22

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

«Вельмі добрая і прадуктыўная». Трамп пракаментаваў сваю размову з Пуціным4

Якія назвы вуліц самыя папулярныя ў Беларусі?5

Пад Віцебскам інструктары ПВК «Вагнер» трэніруюць афрыканскіх байцоў кіраваць дронамі2

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна25

У Ленінградскай вобласці ўпаў вайсковы верталёт, ёсць загінулыя2

Парламент Германіі прыняў гістарычнае рашэнне3

У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды5

Стварыць уласны сайт для бізнэсу або блогу нашмат прасцей і танней, чым вы думаеце1

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам22

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць