Памерла былая старшыня камісіі па прадухіленні парнаграфіі Ніна Фральцова
Доктарка філалагічных навук і прафесарка кафедры медыялогіі памерла на 81 годзе жыцця, паведаміў журфак БДУ.

Ніна Фральцова. Фота: БДУ
Як мінімум да 2017 года Ніна Фральцова была старшынёй Рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні парнаграфіі, гвалту і жорсткасці.
Яна таксама з'яўлялася сяброўкай Беларускага саюза кінематаграфістаў і кандыдыткай мастацтвазнаўства.
На журфаку БДУ Фральцова выкладала тэорыю і практыку журналістыкі, тэорыю медыя для студэнтаў бакалаўрыяту і тэорыю медыя і масавых камунікацый для магістрантаў.
Развітанне з ёй адбудзецца 20 сакавіка з 13.00 да 13.30 у рытуальнай зале Мінскага крэматорыя.
Каментары