64-гадовы эканаміст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета пачаў хадзіць на ёгатэрапію год таму. Туды яго завяла жонка.

Ёгатэрапія крытычнага выраўноўвання, куды ходзіць эканаміст, — гэта метад, які дазваляе нармалізаваць стан хрыбетніка, пазбавіцца ад болю ў спіне, а таксама зняць хранічны стрэс і стомленасць. Павел Данэйка такім чынам змагаецца з галаўнымі болямі.
Ён тлумачыць: калі ўвесь дзень, згорбіўшыся, працуеш за камп'ютарам, развіваецца остэахандроз.
«Праз гэта падае працаздольнасць. Развіваць і захоўваць яе дапамагае такая ёга. Хаджу на яе два разы на тыдзень», — кажа Данэйка.
Заняткі па ёзе праводзіць беларуска. У групе — беларусы і ўкраінцы.

Ці дапамаглі заняткі ёгай знізіць вагу?
«Я не худзею, не ведаю чаму. Але хаджу таксама два-тры разы на тыдзень у спартовую залу, займаюся сілавымі трэніроўкамі. Думаю, трэба мяняць рэжым харчавання, — расказвае Павел. — Звычайна набіраю вагу, калі стрэс сканчаецца. Таксама паўнееш, калі алкаголь ужываеш, але я кінуў піць, пакуль Лукашэнка прэзідэнт».
Па словах эканаміста, ён не лянуецца займацца:
«Ужо прывык, разумею, што гэта як зарадка ранішняя, неабходны элемент захавання працаздольнасці».
Каментары