Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі анансавала, што з 1 лістапада 2025 года маршруткі павінны быць абсталяваныя аплатнымі тэрміналамі для аплаты праезду. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Фота ілюстрацыйнае
Новаўвядзенне тычыцца гарадскіх аўтобусных перавозак катэгорыі М2. Пасажыры змогуць аплачваць паездкі не толькі наяўнымі, але і банкаўскімі картамі або іншымі безнаяўнымі спосабамі — напрыклад, з дапамогай QR-кодаў.
Абавязак выкарыстоўваць плацежныя тэрміналы для безнаяўных разлікаў у некаторых сферах быў уведзены пастановай Саўміна і Нацыянальнага банка Беларусі ад 6 ліпеня 2011 года. Пазней, 23 кастрычніка 2023 года, спіс сфераў, дзе можна выкарыстоўваць безнаяўныя плацяжы, быў пашыраны.
Каментары