Украіна ў цэлым падтрымлівае спыненне ўдараў па энергетыцы Расіі, але павінен быць такі ж узаемны крок і з расійскага боку, паведаміла «Суспільному» крыніца ў Офісе прэзідэнта Украіны.

Перамовы прэзідэнтаў ЗША і Украіны доўжыліся амаль гадзіну.
Гэты час яны ўзгаднялі дэталі рэжыму цішыні ў небе, на моры і як можна дасягнуць цішыні на фронце. Зяленскі праінфармаваў аб сітуацыі на полі бою. Абмеркавалі і пытанне вызвалення палонных.
Трамп распавёў, пра што ён гаварыў з Пуціным у дачыненні да Украіны 18 сакавіка.
Крыніца «Суспільного» дадала, што Украіна ў цэлым падтрымлівае спыненне ўдараў па энергетыцы Расіі, але павінен быць такі ж узаемны крок і з расійскага боку.
Пасля завяршэння размовы з Зяленскім Трамп напісаў, што дыялог прыйшоў «вельмі добра».
18 сакавіка адбылася тэлефонная размова Трампа і Пуціна. Яе Трамп таксама вызначыў як «вельмі добрую і прадуктыўную». Паведамлялася, што Пуцін падтрымаў ідэю Трампа аб узаемнай адмове Расіі і Украіны на 30 дзён ад удараў па энергетычнай інфраструктуры і даў такую каманду вайскоўцам.
Каментары