19 сакавіка Украіна і Расія правялі абмен палоннымі ў фармаце 175 на 175. Яго ўчора анансаваў пасля размовы з Дональдам Трампам Уладзімір Пуцін. Расія таксама перадала Украіне «ў якасці жэсту добрай волі» 22 цяжкапараненых ваеннапалонных, якія маюць патрэбу ў тэрміновай медыцынскай дапамозе.

Абмен праходзіў праз тэрыторыю Беларусі.
«У цяперашні час усе расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім аказваецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога, а таксама дадзена магчымасць звязацца са сваякамі», — паведамляе Мінабароны Расіі.


«Гэта адзін з найбуйнейшых абменаў. Вяртаюцца нашы салдаты, сяржанты і афіцэры. Ваяры, якія змагаліся за нашу свабоду ў шэрагах Узброеных сіл, ВМС, Нацгвардыі, Сіл тэрытарыяльнай абароны і Памежнай службы. Яны абаранялі Украіну на розных напрамках — у Марыупалі, на «Азоўсталі», на Данеччыне, Луганшчыне, Херсоншчыне, а таксама на Харкаўшчыне, Мікалаеўшчыне, Запарожжы, Сумшчыне і Куршчыне», — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, апублікаваўшы фота вызваленых украінскіх ваяроў.

Пуцін назваў умову, калі Расія не будзе прэтэндаваць на Адэсу і іншыя ўкраінскія гарады
ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна
«Вельмі добрая і прадуктыўная». Трамп пракаментаваў сваю размову з Пуціным
«Мы будзем адказваць на ўсе ўдары з боку Расіі». Зяленскі адрэагаваў на заяву Крамля пасля перамоў з ЗША
Каментары