БЕЛ Ł РУС

Найлепшага футбаліста Беларусі-2021 разам з жонкай судзілі за пратэсты

9.12.2024 / 18:40

Nashaniva.com

Справу Андрэя Салаўя і яго жонкі Аксаны разглядаў суд у Мінску.

Андрэй Салавей з жонкай Аксанай. Фота з сацсетак

Нападаючага мазырскай «Славіі» Андрэя Салаўя і ягоную жонку Аксану судзілі паводле «народнага» артыкула — ч. 1 арт. 342. Па ёй у Беларусі пераследуюць за ўдзел у мірных мітынгах у 2020 годзе.

Паводле звестак брэсцкай «Вясны», справу разглядала суддзя Наталля Дзядкова 19 лістапада. Tribuna.com даведалася, што муж і жонка атрымалі па два гады «хатняй хіміі».

@nashaniva Найлепшага футбаліста Беларусі арыштавалі разам з жонкай #футбол #футболист #футбольчик #славиямозырь #славия #мозырь #мазыр #протесты #выборы #милиция #политика #новости #беларусь #минск ♬ Dark Wave - Epic Music Gekka

Салавей са жніўня, калі аднавіўся пасля цяжкой траўмы, не прапускаў матчаў у чэмпіянаце Беларусі, гэта значыць да суда ён не знаходзіўся пад вартай. Акрамя таго, ён выходзіў на поле і пасля пасяджэння суда: у матчах з «Гомелем» 24 лістапада і жодзінскім «Тарпеда» 1 снежня.

Андрэй Салавей. Фота: «Славія»

Андрэй Салавей нарадзіўся ў Бярозе, за кар'еру ён пагуляў у брэсцкім «Дынама», жодзінскім «Тарпеда», «Слоніме-2017», гомельскім «Лакаматыве». Найлепшы ў кар'еры сезон нападаючы правёў у «Гомелі» ў 2021 годзе — тады ён нават быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі. Аднак пасля гэтага Салавей перайшоў у салігорскі «Шахцёр» і кар'ера ягоная пайшла на спад. Потым быў кароткі легіянерскі перыяд у Казахстане і вяртанне ў Беларусь — у мазырскую «Славію». У сезоне, які толькі што скончыўся, ён забіў тры галы ў 15 матчах.

Пра Аксану Салавей вядома толькі тое, што яна, як і Андрэй, нарадзілася ў Бярозе. Пара пажанілася ў 2019 годзе, да таго часу яны былі разам ужо пяць гадоў.

Чытайце таксама:

Уладальнік гарадзенскага сайта s13.ru Сяргей Чабоцька не выйшаў пасля 45 сутак арышту

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Палітвязня Толчына, які выйшаў па памілаванні, затрымалі па адміністрацыйнай справе

Лесніка са Свіслачы судзяць за каментары ў тэлеграме па шасці крымінальных артыкулах. Яму пагражае да 12 гадоў

Каментары да артыкула