Грамадства22

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Губазікаўцы выклалі аўдыя з дзяўчынай, якую вінавацяць ва ўдзеле ў чаце «Белыя крылы Баранавічы». Расказваем, як яе маглі дэананімізаваць.

Вольга Мікалаева. Фота з яе інстаграма

Вользе Мікалаевай 30 гадоў. Родам яна з Баранавічаў. Пасля вучобы ва ўніверсітэце ў Мінску вярнулася ў родны горад. У дзяўчыны ёсць муж і дружная сям'я.

Дзяўчына грае на барабанах і ў студэнцтве была бубначкай у аматарскіх музычных гуртах. Разам з мужам яны любяць падарожнічаць па Беларусі і свеце.

Вольга Мікалаева падчас сплаву на байдарках улетку 2024 года. Фота з яе інстаграма

Калі КДБ абвесціў чат «Белыя крылы Баранавічы» — зусім малы і даўно неактыўны раённы чат —экстрэмісцкім фарміраваннем, сярод ліку ўдзельнікаў была названая Вольга. Наколькі вядома, яна не была там адміністратарам, але тэхнічна сілавікі могуць указваць у сваім спісе імя любога з удзельнікаў чата, неабавязкова стваральніка.

Выйшлі на Вольгу праз неабаронены акаўнт. Ён быў прывязаны да ўласнага нумара дзяўчыны і прабіваецца праз боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы.

Вольгу затрымалі больш за месяц таму. Усе яе сацсеткі і месенджары неактыўныя — імаверна, дзяўчыну змясцілі ў СІЗА.

Губазікаўцы сцвярджаюць, што супраць яе завялі крымінальную справу. Аднак дэталі не агучваюць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Так
    08.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • губазікавец
    08.12.2024
    запрэціц

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды5

Стварыць уласны сайт для бізнэсу або блогу нашмат прасцей і танней, чым вы думаеце1

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША5

Трамп даручыў перагледзець санкцыйную палітыку ЗША

Пуцін і Трамп гаварылі праз тэлефон амаль 2,5 гадзіны16

Інстаграм Вольгі Карач і суполку брэсцкіх таксістаў дадалі да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»2

У Польшчы знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з сям'ёй і не з'яўляецца на працы4

«Пул першага» адказаў Украіне на «таракана» 9

«Ён у сейфе ў бяспецы». Ці ўдалося за год прадаць скандальны гадзіннік Франака Вячоркі?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць