Грамадства22

Пад Віцебскам інструктары ПВК «Вагнер» трэніруюць афрыканскіх байцоў кіраваць дронамі

Пра гэта паведаміла французскае выданне Intelligence Online са спасылкай на крыніцы ў Варшаве. Публікацыю заўважыў Reform.by.

Баевікі ПВК «Вагнер». Ілюстрацыйнае фота: Anadolu / Getty Images

Служба ваеннай выведкі Польшчы занепакоеная ростам колькасці навучальных курсаў па вядзенні баявых дзеянняў з дапамогай беспілотнікаў, якія праводзяцца інструктарамі ПВК «Вагнер» у Віцебску, піша Intelligence Online.

Паводле інфармацыі выдання, кожны месяц цэнтр пад Віцебскам прымае на навучанне замежных вайскоўцаў з Афрыкі. Апошнімі ўдзельнікамі курсаў, якія завяршылі падрыхтоўку ў канцы лютага, сталі байцы 36-га батальёна спецыяльнага прызначэння Лівійскай нацыянальнай арміі пад камандаваннем Халіфы Хафтара.

Некалькі дзён таму на аэрадроме ў Віцебску з'явіўся яго сын садам Хафтар, а разам з ім — Руслан Члалян, вядомы пад пазыўным «Радзімір», які курыруе аперацыі ПВК «Вагнер» у Лівіі ад імя Масквы. Яны прыбылі для назірання за ваеннымі манеўрамі ў трэніровачным лагеры.

Чакаецца, што найбліжэйшым часам на аналагічны курс прыбудуць вайскоўцы з Малі. Варшава выказвае занепакоенасць распаўсюджваннем такіх ведаў і спрабуе папярэдзіць саюзнікаў па НАТА.

Курсы праходзяць у жорстка структураваным фармаце: на працягу трох тыдняў удзельнікі асвойваюць асновы кіравання тактычнымі разведвальнымі і ўдарнымі дронамі Autel Robotics Evo II і DJI Mavic 3 Pro, а таксама вывучаюць метады прымянення камплектаў для скіду боепрыпасаў.

Частка праграмы прысвечана зборцы беспілотнікаў FPV з выкарыстаннем 3D-прынтараў, праграмаванню бартавога ПА, кіраванню лятальнымі апаратамі і прымяненню супрацьпяхотных і процітанкавых зарадаў.

Палігон пад Віцебскам уключае разгалінаваную сетку траншэй і спаленую бранятэхніку — умовы, набліжаныя да тых, што ёсць на полі бою ва Украіне.

Удзельнікі праходзяць і курс па барацьбе з беспілотнікамі, выкарыстоўваючы сістэмы радыёэлектроннага падаўлення SERP-VS6D, пастаўленыя Расійскай дзяржкарпарацыяй «Ростех».

У чэрвені 2023 года Лукашэнка дамовіўся з ПВК «Вагнер» аб тым, каб прыняць іх у Беларусі. З тых часоў польская выведка занепакоена актыўнасцю баевікоў. Спецслужбы па выведцы і Агенцтва ўнутранай бяспецы асцерагаюцца, што члены ПВК могуць быць уцягнутыя ў дыверсійную дзейнасць і іншыя таемныя аперацыі, накіраваныя супраць Польшчы.

Каментары2

  • Барадзед
    18.03.2025
    Стронгмэн балуется терроризмом.
  • Как твои американские и эвропейские друзья в Сирии и Ливии?
    19.03.2025
    Барадзед, Вперед, ливийцы!

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды5

Стварыць уласны сайт для бізнэсу або блогу нашмат прасцей і танней, чым вы думаеце1

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША5

Трамп даручыў перагледзець санкцыйную палітыку ЗША

Пуцін і Трамп гаварылі праз тэлефон амаль 2,5 гадзіны16

Інстаграм Вольгі Карач і суполку брэсцкіх таксістаў дадалі да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»2

У Польшчы знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з сям'ёй і не з'яўляецца на працы4

«Пул першага» адказаў Украіне на «таракана» 9

«Ён у сейфе ў бяспецы». Ці ўдалося за год прадаць скандальны гадзіннік Франака Вячоркі?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць