Пра дамову паміж беларускім «Планарам» і амерыканскім Teksoli, Inc. стала вядома Belpol.

Дакумент аб супрацоўніцтве кампаніі падпісалі 5 лістапада 2024 года. Ён прадугледжвае пастаўку камплектаў стандартных паўправадніковых пласцін з нанесенымі латэкснымі сферамі на агульную суму 10 235 даляраў ЗША.
Беларускі «Планар» пры гэтым са снежня 2023 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЗША. Акрамя ЗША, у 2024 годзе санкцыі супраць беларускай фірмы ўвялі Вялікабрытанія, Аўстралія і Канада.

Холдынг «Планар» з'яўляецца часткай інавацыйна-прамысловага кластара «Мікра-, опта – і ЗВЧ-электроніка», створанага ў 2017 годзе ў Беларусі. Кампанія актыўна ўдзельнічае ў сумесным расійска-беларускім цэнтры, які займаецца распрацоўкай і вытворчасцю фоташаблонаў для матрыц чыпаў у галіне электроннай тэхнікі.
Кампанія пастаўляе абсталяванне і шаблоны для расійскіх вытворцаў мікрасхем і беларускага «Інтэграла».
«Больш за 50% прадукцыі «Інтэграла» складаюць мікрасхемы ваеннага прызначэння, вытворчасць якіх значна павялічылася з пачаткам ваенных дзеянняў ва Украіне», — піша Belpol.
Падсанкцыйны «Планар» заўважылі і ў працы на расійскі навукова-даследчага інстытута «Полюс», які ўваходзіць у «Ростех».
Каментары
Ясна, што гэта дапамагае ад сецявых атак. Але падумайце, калі ласка, пра сваіх чытачоў у РБ, дайце магчымасць заходзіць на сайт праз VPN.