Грамадства

У мінскім заапарку з'явіўся «гібрыд» труса, капібары і аленю — мара

Патагонскую мару называюць яшчэ і патагонскім зайцам. Цяпер экзатычную жывёліну можна пабачыць у сталічным заапарку, піша «Минск-Новости». 

Патагонская мара. Фота: «Минск-Новости»

«Калі наведвальнікі бачаць гэтую жывёлу першы раз, збянтэжана задаюцца пытаннем, што гэта за цуд-заяц на тонкіх ножках. Галава капібары, тулава труса і тоненькія ножкі невялікага аленя», — расказала супрацоўніца асветніцкага аддзела Мінскага заапарка Таццяна Солтысава. 

Важыць патагонская мара 8-16 кілаграмаў, у даўжыню грызун дасягае 69-75 сантыметраў. Харчуецца звярок з Аргенціны фруктамі і лісцем.

Патагонская мара. Фота: «Минск-Новости»

Заднія лапкі ў патагонскіх мар за пярэднія, і перасоўваецца звярок скокамі. Хуткасць можа развіць вялікую — да 30 км/г.

Спачатку мару хацелі засяліць у адну экспазіцыі з лемурамі, але адміністрацыя запаарку вырашыла іх знаёміць паступова — чакаць, пакуль жывёліны прызвычаяцца адзін да аднаго.

«Лемураў новыя суседзі ладна забаўлялі. Прычым асобныя самыя цікаўныя прыматы звешваліся з» ліян «і спрабавалі пакратаць»нябачанага дагэтуль звера». Мары першы час палохаліся такой настырнасці, але потым зразумелі, што даўгахвостыя не ўяўляюць небяспекі, і спазналі дзэн», — кажа Таццяна Солтысава.

Патагонская мара. Фота: «Минск-Новости»

Каментары

Цяпер чытаюць

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся21

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

Кашалёк Лукашэнкі стаў уладальнікам брэнду музычнага фестывалю, куды запрашаюць расійскіх Z-спевакоў4

«Літва — зона камфорту». Як 21-гадовая беларуска бясплатна вучыцца ў тэхнічным універсітэце і працуе ў IT4

Што хаваецца за бананавай індустрыяй Коста-Рыкі. У Еўропу трапляюць «чыстыя» бананы, але хто расплачваецца за гэта?13

Каля станцыі метро «Пушкінская» здарылася масавая аварыя4

Ціханоўская пра прапагандысцкі фільм БТ: Мы ніколі не будзем рызыкаваць людзьмі25

У Мінскай вобласці — выбух атручванняў сурагатным алкаголем. У гэтым годзе ўжо 4 чалавекі загінулі ад яго1

ChatGPT адкрыў функцыю Deep Research для карыстальнікаў з самай таннай падпіскай. Вось як яна працуе і што можа3

Пуцін назваў умову, калі Расія не будзе прэтэндаваць на Адэсу і іншыя ўкраінскія гарады30

Пракапеня прадаў крыптабіржу Currency з беларускімі каранямі інвестарам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся21

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць