Свет1515

Белы дом аб патрабаванні вярнуць статую Свабоды: Толькі дзякуючы ЗША французы цяпер не размаўляюць па-нямецку

Прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Лівіт адказала еўрадэпутату, які заклікаў ЗША вярнуць статую Свабоды Францыі.

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Лівіт. Фота: Tom Williams/CQ-Roll Call, Inc via Getty Images

Кэролайн Лівіт заявіла, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не збіраецца вяртаць статую Свабоды. Пры гэтым прэс-сакратарка Белага дома зрабіла адсылку да Другой сусветнай вайны.

«Я б параіла гэтаму неназванаму французскаму палітыку нізкага ўзроўню нагадаць яму, што толькі дзякуючы Злучаным Штатам Амерыкі французы цяпер не размаўляюць па-нямецку», — сказала Лівіт на брыфінгу.

Відавочна, прэс-сакратарка Трампа мела на ўвазе высадку саюзнікаў у Нармандыі ў 1944 годзе і вызваленне Францыі ад нацыстаў. Пасля ўспаміну Другой сусветнай вайны сярод рэпарцёраў прагучалі гучныя ўздыхі, піша The New York Post.

Вярнуць статую Свабоды ў Францыю прызваў еўрадэпутат Рафаэль Глюксман. Ён заявіў, што ЗША «вырашылі стаць на бок тыранаў», зблізіўшыся з Расіяй.

У сувязі з гэтым еўрадэпутат заклікаў ЗША вярнуць статую Свабоды. «Мы падарылі яе вам, але, здаецца, вы ёю пагарджаеце», — сказаў ён, звяртаючыся да амерыканцаў.

Статуя Свабоды была створана ў Францыі пад кіраўніцтвам скульптара Агюста Бартальдзі. Яна стала падарункам ЗША ад Францыі ў гонар стогадовага юбілею Вайны за незалежнасць ЗША, у якой французы падтрымалі амерыканцаў. 

Каментары15

  • М
    18.03.2025
    Толькі дзякуючы Францыі існуе такая дзяржава як ЗША.
    П.с. увогуле жахліва, як да ўлады ў Амэрыцы прыйшло неадукаванае б...дла. Ой прабачце, ляпідарны дыктатар агент Красноў
  • Украінскі аглядальнік
    18.03.2025
    Мадам прэс-сакратарка вельмі "абазнаная" ў гісторыі ЗША, Францыі і Нямеччыны. У далейшай размове з журналістам падчас той жа прэс-канферэнцыі высветлілася, што прэс-сакратарка вельмі недаацэньвае, або проста не ведае пра той станоўчы ўнёсак Францыі, які апошняя надала фармаванню незалежнасці і суверэнітэту Злучаных штатаў. Ганебная трампаўская адміністрацыя.
  • Астап
    18.03.2025
    Сучасная адміністрацыя прэзіджнта ЗША мусіць за свае дзеянні адказваць, а не лезці ў гісторыю да якой гэтыя асобы не маюць дачынення.
    Зараз, калі трампісты рушаць дэмакратыю і рухаюцца ў бок аўтарытарызму, помнік Свабода не мае там што рабіць.

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Грамадствабудзе дапоўнена

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін: Не слухайце Пяскова, у яго праца такая2

Сілуэт хмарачоса ўжо вымалёўваецца. Як цяпер выглядае шматпакутны «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТА5

Сталі вядомы магчымыя ўмовы Расіі для спынення агню ва Украіне6

Парашэнка: Зяленскі вядзе Украіну «ў бок дыктатуры»10

Скон тарашкевіцы. Закрыццё «Радыё Свабода» можа завяршыць моўную эпоху46

У квартале «Мінск-Свет» з’явіліся дамы з двухузроўневымі кватэрамі4

Ціханоўская: Дэмакратычныя перамены ў Беларусі гарантуюць 1000 кіламетраў бяспечнай мяжы Еўрасаюзу15

Расійскага коміка затрымалі ў Беларусі за жарты пра ўдзельнікаў СВА. Беларускія сілавікі павесілі на коміка мясарубку12

Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым «крокі па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Грамадствабудзе дапоўнена

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць